epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Мая праца

Да золку ўстаю,

Працаваць пачынаю

І кожнаму слову

Іспыт учыняю:

 

Ці добра на вобраз,

На голас ці тонка,

Бо што як на вока

Патрапіць патомку!

 

І гэтак — заўсёды,

І гэтак — да кропкі.

А кропку мне ў спадкі

Узычылі продкі.

 

1970


1970