epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Малады снег

Колькі б ні найшло і ні нападала,

Першы снег — нікуды не ўцячэш!

Паляжы, мой пульхны, за прысадамі,

Пацурчы ручайкамі ля меж.

 

Ты збярэшся ў воблакі, каб выліцца,—

Страпянуцца грывамі дажджы.

Першы снег...

На лёгкай кроплі вільгаці

Восень хлеб замешвае ў дзяжы.

 

 

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Лужанін М. Збор твораў: У 4-х т. Т. 4. Кароткія аповесці; Апавяданні; Вершы і паэмы; Роздумы і турботы. - Мінск, Мастацкая літаратура, 1981. - 623 с.
Крыніца: скан