epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Мінску

Усплыве, як прыкрае, няёмкае,

Штосьці ў цемры, вечна пад дажджом,

Паўмястэчка з бразгатлівай конкаю,

Самы большы — тры паверхі дом!

 

У далёкіх землях папалетаваў,

Папапіў вады з азёрных міс,

Знаў старым, а стрэў цябе падлеткам я,

Мой сардэчны дружа, горад Мінск.

 

Не таму, што цягне на нязвычнае,

Разумею, гэта не наўда,

Між усіх выгод жыцця сталічнага

Больш за ўсё прыцягвае вада.

 

Берагі хаваючы крывавыя,

Паплыла Няміга пад асфальт.

Можам смела стаць марской дзяржаваю,

Я ўжо маю першы статак хваль.

 

Хай яны гадуюцца, зыбаюцца,

Пеняць з ветрам сінюю красу.

Мне б данесці мару як жадаецца...

Данясеш?

Дальбог жа данясу!

 

1971


1971