epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

На Арлінгтонскіх могілках

Тут не блішчыць з надтрунніцы граніт,

Для беднякоў даволі і бетону.

Ідзём між пліт, між многіх тысяч пліт,

І на адной — нібы матыль спазнёны.

 

Тут хутка стане белы сад зімы,

А як жа ты, крылаты мой таварыш!

Але над крыжам віўся надзімны

Ружовенькі дзіцячы шарык.

 

Прывязаны, не мог ён узляцець,

Шамрэў на ветры, нібы ўсхліпваў тонка.

Стаў бацькаў дар — уцеха для дзяцей —

Апошнім дарам бацьку ад дзіцёнка.

 

1968


1968