epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

На стыку гор

На стыку гор,

Каля азёр,

Я дачакаўся ночы зорнай,

Бязгучнай, светлай і прасторнай.

І тут, паміж зямлёй і небам,

Адчуў, як мала шчасцю трэба:

Вось толькі камень пад нагою,

Вось толькі ліст над галавою!

 

9.VI.1957