epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

На ўсходзе сонца

Зноў як раней у краі тым:

Высакагорныя абвалы,

Лясы, над прорвамі масты...

І сонца ціхенька спытала:

— А дзе забавілася ты?

 

Ты скрозь пазнілася тады.

Машыны, вадаспады, людзі —

Усе збіваліся з хады,

Але ўсміхаліся марудзе І даравалі:

— Паўбяды!

 

А як уцешна мне было,

Што сонца, хоць усе абшары

Даўно чакалі на святло,

Пакуль ты хустачку да твару

Не завязала,—

не ўзышло!

 

7.VI.1957