epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

На заходняй мяжы

Адзінокі голы пік

Вытыркае з памжы рэдкай,

Быццам вышчарыла клык

Неспакойная суседка.

 

У яе там бундэстаг

У заморскіх портках новых

І да ліха розных пляг

І завозных, і мясцовых.

 

Зноў гудзе ваякаў рой,

Што ўвесь свет бы патачылі

Заграбушчаю рукой,

Завідушчымі вачыма.

 

Шмат яны тут без турбот

Папабралі, папаперлі,

Аж дасюль разяўлен рот

На мядовы чэшскі пернік.

 

Давялося гнаць гасцей,

Бо не выправіш па згодзе,

Каб ім сеяцца гусцей

Ды на лета не ўзыходзіць.

 

І ўжо ходу ім няма,

Пагранічнік цэліць метка.

Не натужвайся дарма,

Неспакойная суседка!

 

21.VI.1958