epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Над Палессем

Разліліся палескія рэкі

Люстранымі дарогамі ўдаль,

І прыкована сэрца навекі

Да радзімага плюскату хваль.

 

Прабяжы па зялёных дубровах,

Глянь у далеч вясновых палёў:

Колькі самых душэўных сябровак,

Самых верных на свеце сяброў.

 

Маладосць мая, лёгкая пліска!

Не спяшай, залатая, пастой:

Шчасце ходзіць так блізка, так блізка,

Азірніся — дастанеш рукой.

 

1970


1970