epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Нарачанскі вецер

Сядзіць на возеры стары,

Нібы валун ля хваль імшэе.

Святлее надвечар. Вятры

Перадурэлі і цішэюць.

 

— Паўднёвы вецер — маладзён,—

Дзед люлькай пыхкае, смяецца,—

Красуню-жонку мае ён,

Дык рана звечара кладзецца.

 

І я быў некалі васцёр,

І да работы — не завала:

Да сонца ўстань, працуй да зор,

І часу, брат, на ўсё хапала.

 

21.XI.1968