epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Насупар лёсу

Прайшла дзяўчына... Лёгкі жаль

Па стрэчы мімалётнай,

Як быццам не стаяў амаль

На сцежцы незваротнай.

 

Яна — мая або твая,

А можа, пакалення —

З гадамі ўзросшая ўтрая

Учэпістасць карэння.

 

З зямлі прыйшоў, на ёй узрос,

Над ёй лятаў у вырай.

У жвір пакласці грозіць лёс,

Ды вось з зямлі не вырве.

 

22.ХІ.1968