epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Нязгасны пошук

Вясёлы,

прадублены ветрам,

Зазнаўшы мароз і прыпар,

Як ты ні ўгрызаешся ў нетры,—

Між пальцаў выслізгвае скарб.

 

Сціраючы потныя рагі,

Не раз узлуешся дарма:

Ківаюць галовамі драгі,

А плёну няма і няма.

 

Прамыты ўжо горы пароды,

І вось — залацінка!

Адна...

Не хмурся! Няма ўзнагароды

За працу

вышэй, чым яна.

 

Няхай не таймуецца сіла

І пошук не гасіць святла:

Адкрыецца поблізу жыла,

Абы залатая была.

 

1969


1969