epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Неадольны вырай

Яшчэ цяпла папачакай,

А ўжо кідаюць пералёткі

Свой вырай, свой птушыны рай,

Што быў людскім, казалі продкі.

 

Калі нас выгналі за грэх,

Адтуль і птаства ўсё з імпэту

Шугнула следам, ледзь не збег

Сам — ад нуды — стваральнік свету.

 

І вось — ляцяць! З усіх дарог,

Насустрач згубам у вандроўцы,

Пад сіні ліст, на спелы мох

Звіваць гняздо, спяваць сяброўцы.

 

Ляцяць у край згрызот людскіх —

Хай выбачае вырай вечны

За той жыцця кароткі міг,

За грэх салодкі, чалавечы.

 

1972


1972