epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Ноч у чужым горадзе

Як цяжка засынаць у горадзе чужым,

Калі злавесны свет за тонкаю сцяною

Раджае штось і топча разам з тым

Усё, што стаць магло і мною і табою.

 

Як цяжка засынаць у горадзе чужым —

Усе дашчэнту ўзрушаны пачуцці.

Ты хоць бунтуешся, а знаеш разам з тым,

Як цяжка тут заснуць і лёгка не прачнуцца.

 

4.ХІІ.1968