epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Падарожнае

Сцежка далей вяла і далей

Ад нахмуранае сасны.

Наабапал яе ўзляталі

Сінякрылыя цвіркуны.

І спявалі там, ах, спявалі

Дзве салісткі накшталт жаўны.

Мы спяшалі, мы ўсё міналі,

Незнаёмай красе жадны:

З-за лясін ужо выглядалі,

Быццам літыя пад званы,

Ветрам поўныя, громам хвалі

Без’языкія перуны.

Ці не гэтак вас сустракалі

Ніягарскія валуны?

 

30.ІХ.1968