epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Падманулі на ладушкі..."

* * *

Падманулі на ладушкі,

Падманулі на казку

І за лапачкі-драпачкі

Палажылі ў каляску.

 

Ціха песня пагодная

Тую казку змяняла.

Ноч вагоны пагойдвае

Ад перона вакзала.

 

І на вокнах у шэрані

Беразак закусціўся...

Спі, маленькая, ў шэранькай,

У благенькай хусцінцы.

 

1973


1973