epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Падслуханая песня

Слухаюць лясы,

Зялёныя лісты —

Смуткуюць дзве дзяўчыны,

Дзве русыя касы:

«Міленькі ты мой,

Вазьмі мяне з сабой

І ў тым далёкім краі

Заві мяне сястрой».

 

Слухаюць лясы,

Зялёныя лісты —

Адказваюць два хлопцы,

Два цёплых галасы:

«Мілая мая,

Рад узяць бы я,

Ды ў тым далёкім краі

Ёсць у мяне сястра».

 

І вось ляціць з лясоў

Вясёлы шум лістоў:

Навошта вам разлука,

На свеце ёсць любоў.

 

1968


1968