epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Познія грыбы

Вечар топіць

Сонца ў балоціне.

Натупаўся, хопіць,

Сэрца калоціцца.

 

Столькі хвойніку —

Не выездзіць конніку!

Ды ў беразакі

Збеглі баравікі.

 

Браў бы таўстухі,

Брыду якую —

Сядзяць, псяюхі,

З травы цікуюць.

 

Сустрэць бы зайца.

Спытаць, як маецца,

Даць акрайца,

Ды не трапляецца.

 

Дрэвы пад гафтам.

Пуста скрозь.

Раптам

Змора і млосць

Мінулі,

Рогі мільгнулі:

— Лось!

 

1973


1973