epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Прад абліччам вечнай далі..."

* * *

Прад абліччам вечнай далі

Выбачай — кажу зямлі:

Як цябе мы шанавалі,

Са штыкамі межавалі,

Капытамі рунь таўклі,

Палівалі кроўю, потам,

Пралі жылы калаўротам,

Рвалі мінамі палі.

 

Праўда, шмат дасталі сталі,

Солі цяжкія кулі,

Асушалі,

Абваднялі,

Веж да зор набудавалі,

Ды вось — друз не падмялі!

Не ўшчувай — старыя чэрці! —

Не паспелі, стала сэрца,

Ну а то б не падвялі.

 

1973


1973