беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Ужо ты на ўсё гатовы,—
Пець песні, ісці ў штыкі,—
Не чуеш цяжару слова,
А слова — твае рукі.
Сказаць жа ўсяго не ўхопіш,
Хіба што пачнеш крыху.
І хтось, на памежку з кропам,
Адчуе пад сэрцам клопат —
Сустрэць цябе на шляху
І песні падаць руку.
1971
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая