epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Пробліскі вясны

Плыла імгла, і кашляла вясна.

Пачаўся флюс, малым балелі зубы.

Ляныя ўзмахі жоўтага вясла

Ляное сонца слала з белай згубы.

 

Той сакавік усім даўно абрыд,

Вятры яму хаўтурнае свісталі,

І на душы быў шэры краявід

З малой надзеяй —

вельмі! —

на світанне.

 

Ды лівень заіграў на капяжы,

Гром даў у ладкі, стала светла ў полі...

І гэта ўсё? І тут зачэпка жыць?

Нібыта, не...

А мне было даволі.

 

1973


1973