epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Ранак быў

Каб я па табе не занудзіўся,

Пэўна б, рана так не абудзіўся

І не ўбачыў бы, як месяц-непакора

Срэбным пэндзлем размалёўваў горы,

Як, з расою ўстаўшы, сонца потым

Залаціла гэтую работу.

 

Але без аздобы, без акрасы

Ранак быў усмешлівы і шчасны:

Кожны лісцік гэтакі зялёны,

А малы струмень такі сцюдзёны,

А лясны спявак такі натхнёны,—

Што здалося:

Я ў цябе, мая краіна,

І ў тае, што мне павек дзяўчына.

 

12.VI.1957