epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Случчыне

Учора мы разам хадзілі ў анучынах,

Малолі на хлеб у старым ветраку.

Ды гэта, мая неаглядная Случчына,

На тысячы міль засталося ўбаку.

 

І я нездарма падышоў з твае рошчыны,

Спякоты зазнаў і стрываў халады.

Цябе мне даволі, ніяк не зайздрошчу я

Краінам, што вечна зяленяць сады.

 

На лес небагата, на воды няшчодрая,

А нетры ўзбудзіла і — рынула соль,

І маеш яшчэ ты багацце нязводнае —

Высокае мора людскіх галасоў.

 

І колькі ні ёсць нас, малыя і сталыя,

Раскіданы ў свеце, далёка жывём,—

Імя тваё ўчуем — і ўсім заспявалася,

І дзверы адчынены кожнаму ў дом.

 

 

1975


1975

Тэкст падаецца паводле выдання: Лужанін М. Збор твораў: У 4-х т. Т. 4. Кароткія аповесці; Апавяданні; Вершы і паэмы; Роздумы і турботы. - Мінск, Мастацкая літаратура, 1981. - 623 с.
Крыніца: скан