epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Слухаючы свет

Не адкладаўшы на пасля,

Ніяк не сцерплю і не змоўчу,

Калі ў кругах сваіх зямля

Пачуе часам голас воўчы.

 

Дастаўшы зброю з там-тых рук,

Яе трымаюць напашэве

Уедлівы фашысцкі крук,

Заядлы рэваншысцкі певень.

 

Іх за адзін аброк запрог

Заакіянскі жоўты д’ябал,

Аматар лёгкіх перамог,

Калі трашчаць чужыя скабы.

 

Дзяліць гатоў ён земны шар,

Граніц трымаючыся цвёрда

Курца таўшчэразных цыгар,

Англійскага старога лорда.

 

Паіў нас гарцамі маны,

Як бой вялі, нібыта ў пары,

Але аралі мы адны

Вайны крывавыя папары.

 

Растуць там руні спакваля,

Нішто жыву, някепска крочу,

І горка мне, мая зямля,

Калі пачую голас воўчы.

 

 

1975


1975

Тэкст падаецца паводле выдання: Лужанін М. Збор твораў: У 4-х т. Т. 4. Кароткія аповесці; Апавяданні; Вершы і паэмы; Роздумы і турботы. - Мінск, Мастацкая літаратура, 1981. - 623 с.
Крыніца: скан