epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Спатканне

Міжгор’е дыхае цяплом,

Па ім віецца ўгору сцежка,

І я сачу з гранітных стром —

На ёй жа ты, мая усмешка!

 

Пяю на ўвесь гарысты кут,

Бо ты ўсё роўна будзеш тут,

Калі б і клікаў за сабой

Прыгожы, юны — сябар мой.

 

Маладзічок у першай квадры...

Ты вусны адбіраеш зноў,

Нібы наўкола нас не Татры,

А ўсё грыміць паўночны Львоў.

 

8.VI.1957