epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Спяваем лепей або горай..."

* * *

Спяваем лепей або горай —

Адным хвала, другім дакор,

А колькі песень села ў горле,

Не вырваўшыся на прастор.

 

Пачадзеўшыя ў курных хатах,

Паглухшыя па казематах,

Пастаўленыя да сцяны,

Пазасыпаныя ў акопах,

Замёрзшыя на горных тропах,

Не заспяваліся яны.

 

А каб на свет ім нарадзіцца,

А каб на дол не ўпалі ніцма,

О, як бы чутна стала нас,

Мой час!

 

1973


1973