epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Свет мой мілы

Мусіць, тут удачы многа,

Што даводзіцца вяртацца

З вельмі бойнае дарогі

У хлапецтва ці юнацтва.

 

Свет мой мілы — незнаёмы!

Быццам першы раз пазнаны,

А зірнеш — і ўсё ж ты дома:

Ходзяць людзі, блішча ранак.

 

Бачу тую залатую,

Кацярок каля тэрасы,

І як быццам зноў я чую

Капітана Гатэраса.

 

Восень сушыць ліст грабовы,

А шпачкі пяюць навысціг,

І ўсё міла, гэтак нова,

Нібы толькі нарадзіўся.

 

24.ХІ.1968