epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Толькі дзень ухапіў адыскрыцца..."

* * *

Толькі дзень ухапіў адыскрыцца,

Вецер жыта да долу нагнуў,

І памкнулася ў ноч навальніца

Злоснай хваляй вады і агню.

 

А калі адкалоўся ад грому

Дужаваты кавалак нябёс,

Бор устаў прада мной,

незнаёмы,

Быццам толькі праз камень прарос.

 

1971


1971