epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Трызненне

Уночы, вобмацкам, шукаю следу з пушчы.

Шукаю праўду.

Праўда — без вачэй,

І я — сляпы.

Нас двое невідушчых.

Загіну ці знайду?

Не знаю, што хутчэй.

 

Лістапад, 1968, шпіталь