epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Тыя, аб кім пісаў

Яны не былі мне знаёмы з маленства,

Я іх падымаў і расціў уяўленнем,

Здаралася часам злавіць падабенства,

А болей было ад жыцця адхіленняў.

 

Як зараз...

Да мачты прывязаны паскам,

Днём сыплючы зоры, варыў ён апоры.

І холад, і вецер, а ён — калі ласка! —

Сяброў выкпівае, гукае ў прасторы.

 

Я думаў — асілак, жахнешся, як злезе,—

З шырознай грудзінай, стальнымі вачыма...

Ён змёрз і абмок, і зусім не жалезны

Вось гэты бязвусы, кірпаты хлапчына.

 

1971


1971