epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

У Філадэльфіі

Каля бабулек, якія ў вокнах

Чытаюць кніжкі, панчохі вяжуць,

Яшчэ ад змроку грыміць падскокам

Худы падлетак на дзеравяжцы.

 

— Купіце цацку, дальбог, купіце! —

Ён прапануе анучных зайцаў.

У цень прысядзе, як поўдзень прыйдзе,

І заядае хлябок са шмальцам.

 

І зноўку чуеш аж да сутоння

Той голас тонкі паблізу дзесьці...

Жывога зайца ён не дагоніць,

Дык хоць бы з гэтых крыху пад’есці.

 

1968


1968