epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

У Татрах

Мінаюцца Татры Высокія,

Бялеюцца Татры Беланскія...

І хмары ўскружыліся сопкія,

І хвошчуць віхры акіянскія.

 

Здаецца, і сам за вятрыскамі

На пікі ўзлятаеш нязвыклыя.

Не, Татры не могуць быць нізкімі,

Каб іх нават гэтак і клікалі.

 

5.VI.1957