epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

У лагеры палонных

Што можа быць цяжэй, страшней?

На волю шлях назаўжды страчан.

Згасаюць тысячы людзей —

То стрэлы косяць, то нястачы,

А ў дол кладуць — не ўчуеш плачу.

 

Не дачакацца дабраты

Ад тых, хто пазганяў за краты,

І людзі рвуць вачмі драты,

Хаваюць слёзы ў сэрца спраты,

А ўсмешкай забіваюць ката.

 

Не бог вайны, нялюдскі бог,

А чалавечак злой удачы

Наслаў на край забойчы грай.

Слёз хоць заліся, а не ўбачыш —

Душа пры нелюдзях не плача.

 

1970


1970