epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

У ранне

Пойдзе сонца ў спрат,

Сціхнуць думкі-звягі...

Нахадзіўся, брат?

Не губляй адвагі.

 

Спора

зоры

ноч,

Жоўклы месяц звяне,

А ты кроч,

не збоч,

Шлях брукуй у ранне.

 

1969


1969