epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

У вагоне

Тунэль.

На гэты раз даўжэй.

Святло знікае, слепнуць сведкі.

Сусед глядзіць у бок суседкі

І ціха сунецца бліжэй.

 

6.VI.1957