epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Усё жыццё — усё адно..."

* * *

Усё жыццё — усё адно:

Жыць у трызні, у парыванні,

Хапаць пяро, трывожыць ранне,

Аблётваць светы праз акно.

 

Яшчэ хвіліна — і радкі! —

Паўнавабранцы, паўсалдаты

Нязграбна робяць крок на хату

З прастораў сэрца напрасткі.

 

І — цуд! Наблізілася нейк,

Здалёк паўстала тая любасць...

Над светам — ноч,

над тварам — губы,

Над Белай Вежай — першы снег.

 

1968


1968