беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Біў новы колер з кожнай столкі
Шаўкоў, апаўшых на разлог.
Я запытаўся:
— Ты — вясёлка?
Тады чаму ты каля ног? —
Яна заззяла сумнавата,
Як быццам бы з апошніх сіл.
...Плыло святло звычайнай хаты
Ярчэй вясёлак і свяціл.
2.VIІ.1958
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая