epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Вечныя сябры

Ні ў якім доме не хапіла б

Ім месца...

Нават пастаяць...

А да мяне такая сіла

Збіраецца вечараваць!

 

Без іх святочныя парады

Блішчаць,

без іх шумяць бары...

З далін сланечных Сталінграда

Ідуць прыснуўшыя сябры.

 

Зірнём у свет, і стане горка...

Я чую зноў, што я салдат,

Яшчэ не здзеўшы гімнасцёркі,

Не разрадзіўшы аўтамат.

 

Жыву, чакаючы адведзін,—

Хутчэй, таварышы мае!

Нам на самоце і ў бяседзе

Той час спакою не дае.

 

1970


1970