epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Выходжу ў лес, крышу акраец..."

* * *

Выходжу ў лес, крышу акраец

Сябрам крылатым на траву.

Яны спяшаюць, адлятаюць,

Што ім, як я тут пражыву!

 

Усё смачней жыцця асушак,

Усё ясней вясны відно,

А ты стаіш, як бор без птушак

Шуміць, а спеваў не чутно.

 

1972


1972