epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

З ліста Аркадзю Куляшову

«Я знаю, што такое мукі»,—

Ты напісаў, мой добры друг,

Калі сябры былі наўкруг,

І словы родныя, і рукі.

 

А я за сорак злосных вод

Штодня патроху вывучаю

Да іншых станаў пераход

І мукі ўсе адзін трываю.

 

За вокнамі згусае муць,

На бераг выплеснуты горад

Надзьмуўся рыбінаю хворай

І б’е хвастом...

А чым дыхнуць?

 

2.ХІІ.1968