epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

З натуры

Сустрэнься з ім — душы акраса!

«Мая пашана! Як здароў?»

А потым — дзіва: на абцасах —

Адкуль бы ім? — сляды зубоў.

 

Адціснут роўненькі адбітак

Там, дзе лізнуў яго язык.

Глядзі ты, не дастаў да лытак,

Дык хоць рвануў за чаравік.

 

Хай гэтак!

Ты клыкі не вытаўк —

Яшчэ нарвецца, свет вялік.

 

1973


1973