epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

За покрывам легенды

Паданне ёсць, вякі яго разнеслі

На памяле сарочына хваста:

Дзяўчына, ў жонках у старога цеслі,

Не знаўшы грэху, прывяла Хрыста.

 

Ці дух зляцеў, ці нейкі служка божы,

Хто б ні дапяў,— разважыў муж-дзядок,—

Няхай без крыл! Абы ён быў заможны,

І з хлопца выйдзе коннік ці прарок.

 

...Ідзі ў легенду! Стукай, каб адкрыла,

Што ў цеслі быў чаляднік, піў барыш,

З усмешкаю стругаў да люлькі біла

І са слязьмі вычэсваў дуб на крыж.

 

1972


1972