epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Запытанне Антверпену

У верш запісваю адзін выпадак,

Амаль што не змяняючы ні слова,

Так, як падаў яго часопіс ці газета,—

Не помню што...

Такі ўжо час удаўся,

І суткі грозяць сотняй пераменаў

Ад радасці да гневу...

 

Вось Антверпен,

Славуты горад, цёплая калыска,

Дзе ўскалыханы Рубенсавы фарбы.

І гэты горад светлы выдаткуе

Па дзесяць соцень франкаў за гадзіну,

Каб зноў вайна наўкол дыхнула смерцю.

 

Я слаўлю дойлідаў тваіх, Антверпен,

З пашаны перад імі камянею,

Не мне, а ім ты адкажы, Антверпен,

Ім, што далі табе жыццё і славу,

Скажы,

чаму ты просішся ў руіны...

 

1970


1970