epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Заўжды была ў народзе майстру хвала..."

* * *

Заўжды была ў народзе майстру хвала,

Хто сэрцам чуў, на што пусціць сасну:

Стаўляў дамы, меў талент на цымбалы

І, што паробіш, браўся за труну.

 

Псуе вуглы не струмант, а няўмека —

Не ганьце звонкай славы тапара!

Натрудзь руку сякерай дрывасека,

Там, на лязе,— удача разбяра.

 

1972


1972