epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Зялёны мой дом

Ёсць у нашай краіны

Ад дзён яе раніцы

Дарагія мясціны,

Дзе шапка здымаецца.

 

І хоць крыгі вякоў

Прайшлі над гарадзішчамі,

У імя ваякоў

Тыя месцы ахрышчаны.

 

Там народнае гора

Пад жвірам засыпана,

Там падцята пад корань

І панства і прыпанак.

 

Колькі помніць Палессе,

Гаі нарачанскія...

Дый уся ж ты, як песня,

Зямля партызанская.

 

О зялёны мой дом,

Падпяразаны рэкамі!

Мы ўсяго не спяём,

Даспяваецца некалі.

 

1972


1972