epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Зімовы малюнак

Са срэбнай пражаю ў далоньцы

Бяжыць завея.

За акном

Спічак зялёнага ядлоўцу

Закручаны верацяном.

 

Сціхае...

З шэрых,

Пасівелых

Хмар

вылятаюць матылькі

На ўмёрзлы бераг.

Беляць белы

Ручнік ракі.

 

1973


1973