epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

Зірнуўшы здалёк

Сівы туман прыпаў да берага

І хоча з мора месяц выпіць.

Куды ты мерышся, Амерыка,

Закінуць каршуновы кіпець.

 

З вайной блукаўшы па выгарынах,

Мы сербанулі горкай жыжкі

І чуем, што ў гаршку наварана,

Яшчэ не спытваючы з лыжкі.

 

1969


1969