epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Лужанін

"Зноў ажыны паўзуць па зямлі..."

* * *

Зноў ажыны паўзуць па зямлі.

Серп аджаўся і свеціць акрайцам.

Дзе ж вы тупалі, дні, дзе былі?

Ужо бусел за мора пабраўся.

 

І за выраем — з хат, па імхах

Позні верасень курыць дымкамі...

А якая мне трэба страха,

А якіх падарожжаў шукаю?

 

Каб жа ведаць!

Спакой і віхор

Лёс няроўнаю мераю мераў:

Б’ешся, рвеш акіянскі прастор,

А вяртаешся шумай на бераг.

 

1971


1971