epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Танк

«Дрэвы паміраюць...»

Дрэвы паміраюць,

Калі перастаюць пазнаваць

Зьмены года

I не адгукаюцца рэхам;

 

Вада – калі забывае,

Куды ёй плыць,

I нікому не спатольвае смагі;

 

Зямля – калі перастае

Радзіць хлеб

I быць калыскай песьняў;

 

Чалавек – калі страчвае здольнасьць

Зьдзіўляцца і захапляцца

Жыцьцём.


10.11.1970

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: http://www.rv-blr.com/vershu/view/88976