epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Танк

Каб ведалі

Расьце на высокім кургане сасна,

Каб ведалі;

Дол апляла каранямі да дна,

Каб ведалі;

Вяршыняю зоры кранае яна,

Каб ведалі;

Зь ветрам зьвініць, як тугая струна,

Каб ведалі

Маткі,

Дзе сьпяць дзеці-сокалы сном;

Вятры,

Дзе іграць галасістым смыком;

Зоры,

Дзе ім асыпацца дажджом;

Птушкі у выраі –

Родны свой дом.


02.09.1945

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: http://www.rv-blr.com/vershu/view/85226