epub
 
падключыць
слоўнікі

Марына Цьвятаева

Як добра, што Вы хворыя не мной...

Як добра, што Вы хворыя не мной.

Як добра, што хварэю я не Вамі.

І далягляд ніколі, ўрэшце, той

Не паплыве пад нашымі нагамі.

Мне падабаецца, што можна быць блазнёй,

Разбэшчанай і размаўляць вачамі,

Не чырванець удушлівай пятлёй,

Так злёгку датыкнуўшыся плячамі.

 

Яшчэ мне падабаецца, што Вы

Спакойна абдымаеце другую

І лёс майго імя пакуль зямны

Не псуяце за тое, што цалую…

Не Вас у тым спакуслівым агні,

Вас не кранае рэўнасная збруя.

І што ніколі ў царкоўнай цішыні

Не прапяюць над намі “Алілуя!”

 

Я дзякую Вам сэрцам і рукой

За тое, што не ведаючы самі! -

Кахаеце: за мой начны спакой,

За рэдкасць стрэч заходнімі часамі,

За сонца не ў нас над галавой,

За травы не пад нашымі нагамі.

За тое, што - на жаль!- Вы не са мной,

За тое, што і я – на жаль!- не з Вамі.



Пераклад: Іна Фралова